БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер атрымаў апёкі пры ўспышцы газу ў Пухавіцкім раёне

13.06.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Увечары 12 чэрвеня ў экстранныя службы паступіла паведамленне аб шпіталізацыі мужчыны з апёкамі. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні, 11 чэрвеня, у вёсцы Крыніца Пухавіцкага раёна.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

68‑гадовы пенсіянер гатаваў дома ежу на газавай гарэлцы, калі раптам адбылася ўспышка газапаветранай сумесі.

Мужчына атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны. Прычыны здарэння цяпер вызначаюць спецыялісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула