Пакістан анансаваў магчымае падпісанне пагаднення паміж ЗША і Іранам
Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф заявіў, што мірнае пагадненне паміж ЗША і Іранам могуць падпісаць ужо ў наступныя 24 гадзіны.
Прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Паводле яго слоў, дакумент плануюць аформіць у электронным фармаце, пасля чаго пачнуцца тэхнічныя перамовы.
Шарыф назваў будучае пагадненне гістарычным і выказаў падзяку Вашынгтону, Тэгерану і краінам рэгіёна за падтрымку перамоўнага працэсу.
Раней Reuters паведамляў, што падпісанне дакумента можа адбыцца 14 чэрвеня ў Жэневе.