БЕЛ Ł РУС

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава

13.06.2026 / 15:12

Nashaniva.com

Каманда дэмакратычнай Беларусі 13 чэрвеня заняла першае месца ў міжнародным дабрачынным футбольным турніры Ambassadors’ Cup 2026 у Вільні (Літва). Другое — у каманды Офіса прэзідэнта Літвы, у якой гуляў і сам Гітанас Наўседа, трэцяе месца занялі ўдзельнікі з Германіі, піша «Белсат».

Турнір аб’яднаў прадстаўнікоў розных краінаў, амбасадаў, бізнэсу і грамадскіх арганізацый, палітыкаў, а яго галоўная мэта — падтрымка дзяцей і развіццё спартыўных магчымасцяў для тых, каму гэта асабліва патрэбна.

На шляху да перамогі беларуская каманда згуляла з камандай Брытанскай амбасады, а таксама з камандамі Тайваня, Іспаніі і Індыі.

Фінальная частка турніру супраць каманды прэзідэнта Літвы завяршылася серыяй пенальці, дзе гульцы дэмакратычнай Беларусі паказалі характар і ўпэўненасць. Дакладныя ўдары, падтрымка адзін аднаго і моцны камандны дух дапамаглі беларусам атрымаць перамогу і заняць першае месца ў турніры.

Беларуская каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве трэці раз, але раней не займала аніякіх прызавых месцаў. 

Перамогу, па словах дыпламатычнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага, беларусы прысвяцілі журналісту Мікіту Мелказёраву, які раптоўна памёр пры канцы мінулага года.

Асобна варта адзначыць дабрачынны складнік мерапрыемства: самы вялікі данат зрабіла кампанія PZU — пяць тысяч еўра. PZU — гэта польская страхавая група і адзін з галоўных партнёраў турніру. Гэты ўнёсак стаў важнай падтрымкай для ініцыятыў, якія дапамагаюць дзецям займацца спортам, трэнавацца і атрымліваць новыя магчымасці для развіцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула