БЕЛ Ł РУС

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

13.06.2026 / 15:23

Nashaniva.com

Ён быў першым намеснікам у Брэсцкай абласной і Мінскай абласной міліцыі, а цяпер трапіў у Валожын.

Аляксандр Кісель

У Валожынскім раёне новы начальнік міліцыі.

47‑гадовы палкоўнік Сяргей Аляшкевіч, які заняў пасаду толькі ў жніўні 2025 года, узначаліў Мінскую раённую міліцыю — можна сказаць, пайшоў на павышэнне.

Сяргей Аляшкевіч

А яго месца нечакана заняў палкоўнік Аляксандр Кісель. Для яго пасада ў Валожыне — адназначнае паніжэнне, бо да апошняга моманту Кісель быў першым намеснікам начальніка УУС Мінаблвыканкама.

Кісялю 42 гады, ён з Нясвіжскага раёна. Скончыў Акадэмію МУС, пасля чаго вярнуўся на радзіму ўчастковым. Служыў у Нясвіжы, у Мінскай абласной міліцыі, быў першым намеснікам начальніка Маладзечанскага РУУС.

У 2019‑м першым намеснікам УУС Брэсцкага аблвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. Там ён і праявіў сябе падчас жорсткага разгону пратэстаў.

Аляксандр Кісель. Фота: СТБ

«На каленях стаяць на**й. Хто на каленях, хто на локцях, бл*дзь. Са ўчарашняга вечара, бл*дзь, так і стаяць на**й. Там сабакі, бл*дзь, гэтыя, бл*дзь, акружылі на**й, і хто дзёргаецца, бл*дзь, там пі***ец адразу. Чым больш, бл*дзь, адп****іў, у бальніцу звернуцца, бл*дзь, тым лепш, бл*дзь… Таму, бл*дзь, лупцавалі іх там, бл*дзь, усіх, як катоў, бл*дзь», — хваліўся Кісель перад мінскім калегам.

У 2024‑м Кісяля забралі на аналагічную пасаду ў Мінскі аблвыканкам, а цяпер ён пакаціўся ўніз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула