Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ
Скандальны рэпер даў учора канцэрт у сталіцы Грузіі.
Перад выступам рэпера заўважылі на вуліцах Тбілісі разам з Б’янкай Цэнзары, якая надзела смелы строй, суправадзіўшы гэта маскай кошкі.
Фота інстаграм Канье Уэста
Канье Уэст, які пазіцыянуе сябе зараз як Ye, вядомы сваімі скандальнымі выказваннямі, у тым ліку антысеміцкімі.
Уэст гэтым летам сутыкнуўся з хваляй адмен канцэртаў па ўсёй Еўропе пасля шматгадовых антысеміцкіх заўваг, уключаючы выказванні з пахвалой Адольфа Гітлера і выпуск кантэнту з выкарыстаннем нацысцкай сімволікі. Напрыклад, яго крытыкавалі за рэліз «Heil Hitler».
Канцэрты Канье Уэста адмянілі ў Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Польшчы.
У студзені рэпер размясціў рэкламу на поўную старонку ў Wall Street Journal, у якой адрокся ад свайго мінулага захаплення Гітлерам і папрасіў прабачэння за свае паводзіны, якія ён звязаў з недыягнаставанай траўмай галаўнога мозга і нявылечаным біпалярным разладам.
Разам з тым камерцыйны поспех Уэста неверагодны. Рэпер мае 24 прэміі «Грэмі» і 10 альбомаў, якія займалі 1‑е месца ў Billboard 200, што робіць яго адным з самых тытулаваных артыстаў у гісторыі чартаў.
На канцэрт у Стамбуле на Алімпійскім стадыёне Атацюрка 30 мая прыйшло 118 тысяч чалавек, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі.