Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня
Жалобная цырымонія расцягнецца на некалькі дзён.
Алі Хаменеі. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP, File
Галоўная пахавальная працэсія запланавана на 6 ліпеня ў Тэгеране, пасля чаго 7 ліпеня працэсія пройдзе ў Куме. Фінальнае пахаванне адбудзецца 9 ліпеня ў маўзалеі імама Рэзы ў Мешхедзе, дзе і нарадзіўся Алі Хаменеі.
Вярхоўны лідар Ірана загінуў у першы дзень удараў ЗША і Ізраіля па Іране, 28 лютага. Таксама ў выніку ўдару былі забітыя яго дачка, зяць, унук і адна з нявестак.
ЦРУ дало Ізраілю даныя пра тое, што ў рэзідэнцыі адбывалася сустрэча Хаменеі з высокапастаўленымі дзеячамі, і ізраільскія знішчальнікі скінулі каля 30 бомб.
У краіне была абвешчана 40‑дзённая жалоба.
Пасля вярхоўным лідарам Ірана быў абвешчаны сын Алі Хаменеі Маджтаба. Але ён нібыта таксама паранены і не з'яўляецца на публіцы, але прымае ўсе ключавыя рашэнні.