БЕЛ Ł РУС

Іран замініраваў сховішча з уранам напярэдадні ўгоды з ЗША

13.06.2026 / 14:17

Nashaniva.com

Раней Дональд Трамп публічна намякаў, што можа загадаць амерыканскім вайскоўцам захапіць гэты матэрыял.

Фота Getty Images

Іран замініраваў сховішча з уранам напярэдадні ўгоды з ЗША, піша CNN.

Паводле крыніц, атрымаць доступ да прыблізна паўтоны высокаўзбагачанага ўрану цяпер значна складаней і небяспечней, чым месяц таму.

Раней Дональд Трамп публічна намякаў, што можа загадаць амерыканскім вайскоўцам захапіць гэты матэрыял.

Мініраванне ўскладняе выкананне пагаднення, якое рыхтуе адміністрацыя Трампа з Тэгеранам адносна вывазу і знішчэння ўрану. Узнікае пытанне, хто возьмецца за небяспечную задачу яго здабычы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула