«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам
Заўтра Дональду Трампу споўніцца 80 гадоў, і падрыхтоўка да святкавання ідзе поўным ходам.
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
З нагоды юбілею прэзідэнт ЗША распарадзіўся ўсталяваць прама перад Белым домам часовую арэну пад назвай «Кіпцюр», дзе ў сямі паядынках сыдуцца байцы змешаных адзінаборстваў, піша Bild.
Чакаецца, што непасрэдна на арэне за баямі будуць назіраць больш за 4000 гледачоў, а яшчэ дзясяткі тысяч убачаць іх на гіганцкіх экранах у суседнім парку.
У галоўным баі вечара чэмпіён Ілія Тапурыя сустрэнецца з улюбёнцам публікі Джасцінам Гейджы. Таксама заяўлены яшчэ некалькі зорак-байцоў. На арганізацыю і падрыхтоўку маштабнага мерапрыемства пайшло больш за 60 млн даляраў.
Хоць Белы дом падкрэслівае, што выдаткі бярэ на сябе UFC, шэрагу федэральных ведамстваў давялося аказаць значную дапамогу ў планаванні і забеспячэнні бяспекі.
Яшчэ адным падарункам Трампу можа стаць заключэнне мірнага пагаднення з Іранам.
Паводле інфармацыі Пакістана, які выступае пасярэднікам, абодва бакі ўзгаднілі асноўныя палажэнні рамкавага пагаднення. План прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва і прыняцце мер па скарачэнні іранскай ядзернай праграмы. Узамен у будучыні могуць быць аслаблены санкцыі і размарожаны актывы Ірана.