БЕЛ Ł РУС

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

13.06.2026 / 13:53

Nashaniva.com

І не толькі на іх паклалі вока птушкі.

«Акупацыя арэшкаў ў «Еўраопце». Галубы ядуць і гадзяць прама на тавар. Як супрацоўнікі могуць такое дапускаць??! Барысаў, вул. Максіма Горкага, 140», — напісала карыстальніца ў трэдсе.

Што цікава, народ у каментах з пазітывам паставіўся да навіны:

— што, галубы не людзі?

— хоць камусьці пашанцавала з мужам,

— гэта штатныя, яны чарвячкоў ядуць,

— ну, галубы трапілі на камеры. Цяпер іх будзе няцяжка знайсці, і злодзеі паедуць у папраўчую ўстанову. А можа, і прадаўцы, калі яны з імі ў змове.

«Арэхі перад тым, як трапляюць на прылавак, фасуюцца на складах, высыпаюцца з мяшкоў у брудныя кантэйнеры, кладуцца ў пакеты і ляжаць на прылаўку, а вы іх ясце нямытымі! Выбачайце, галубы ніяк ужо не сапсуюць арэхі, а на будучыню — арэхі спачатку мыюць і сушаць», — таксама напісаў нехта.

А іншы чытач прымацаваў фота, дзе голуб паклаў вока на сушаных кальмарчыкаў.

Але яны звычайна ідуць пад піва, а алкаголь птушкам строга забаронены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула