БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі

13.06.2026 / 13:17

Nashaniva.com

На прылаўках Камароўскага рынку ў Мінску стартавалі першыя продажы свежых лісічак. З-за багатых дажджоў у пачатку лета беларускія лясы далі ранні ўраджай грыбоў, піша «Мінская праўда».

Кілаграм лісічак прадаўцы ацэньваюць у 35 рублёў. У якасці «ідэальнага дадатку» да грыбоў у адным з гандлёвых пунктаў рынку прапануюць маладую бульбу па 8 рублёў за кілаграм.

Раней у іншым месцы Камароўкі былі заўважаны грыбы, якія прадаюцца не на вагу, а па аб’ёме — у кантэйнерах.

1,5 літра лісічак каштуюць 25 рублёў, 0,5 літра — 10 рублёў.

Чытайце таксама:

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі

Каментары да артыкула