Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю
Мінчук Мікалай заўважыў дзіўна прыпаркаваны аўтамабіль недалёка ад гандлёвага цэнтра Palazzo. Фота незвычайнага здарэння аўтар выклаў у Threads, заўважыла выданне Blizko.by.
Аўтамабіль Volkswagen каршэрынгавай службы Anytime быў прыпаркаваны насупраць будынка па адрасе вуліца Ціміразева, 65. Машына літаральна загразла ў дарожным пакрыцці пярэднімі коламі, праз што яе задняя частка паднялася над зямлёй.
У каментарыях карыстальнікі жартавалі і выказвалі здагадкі:
«Гэта новае пакаранне за няправільную паркоўку».
«Там стаяць нельга, імгненная карма».
«Аўтамабіль у тэкстурах захрас, трэба перазагрузіць».
Чытайце таксама:
На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавым абмяжуюць хуткасць
У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА
У Брэсце мужчына паблытаў аўтамабілі, а потым, пакатаўшыся, зрабіў шкоды на 1700 рублёў