БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даў інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Арабія»

12.06.2026 / 12:59

Nashaniva.com

Інтэрв’ю працягвалася каля паўтары гадзіны, Аляксандр Лукашэнка адказаў прыкладна на два дзясяткі пытанняў, піша БелТА.

Яны датычыліся канфліктаў на Блізкім Усходзе і ва Украіне, пошуку шляхоў развязання існуючых супярэчнасцяў і перспектыў мірнага ўрэгулявання.

Лукашэнка падзяліўся сваім меркаваннем аб глабальных зменах у свеце, расказаў аб кантактах з ЗША і краінамі Еўрасаюза, выказаўся на тэму ваенізацыі ў шэрагу еўрапейскіх дзяржаў.

У інтэрв’ю таксама ішла гаворка пра развіццё супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй і іншымі дзяржавамі рэгіёна Блізкага Ўсходу.

Інтэрв’ю ўзяла вядучая міжнародных навін і карэспандэнтка тэлеканалу «Аль-Арабія» Мелінда Карэн Нусіфора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула