БЕЛ Ł РУС

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12.06.2026 / 11:43

Nashaniva.com

«Калі ласка, ніколі не выкарыстоўвайце маю музыку ў сувязі з гэтай варварскай, бесчалавечнай лухтой», — напісала спявачка.

Фота: Monica Schipper / Getty Images

Амерыканская спявачка Арыяна Грандэ патрабуе ад адміністрацыі Дональда Трампа спыніць выкарыстанне яе музыкі для прасоўвання антыміграцыйнай палітыкі, паведамляе Reuters.

На гэтым тыдні Белы дом апублікаваў у TikTok відэа, прысвечанае іміграцыйнай палітыцы Злучаных Штатаў. На кадрах паказана, як супрацоўнікі Іміграцыйнай і мытнай службы ЗША (ICE) затрымліваюць людзей і надзяваюць ім кайданкі. Фонам да кліпа стала песня Грандэ «Bye» («Да пабачэння»).

«Калі ласка, ніколі не выкарыстоўвайце маю музыку ў сувязі з гэтай варварскай, бесчалавечай лухтой», — напісала спявачка ў каментары да відэа.

Арыяна Грандэ нарадзілася ў Фларыдзе, але ў яе італьянскія карані, чым яна ганарыцца. Rolling Stone і Billboard адносяць Грандэ да ліку найвялікшых артыстаў у гісторыі, а часопіс Time ўключаў яе ў спіс ста самых уплывовых людзей свету ў 2016 і 2019 гадах.

Сярод яе бізнэс-праектаў — касметычны брэнд R.E.M. Beauty (заснаваны ў 2021 годзе) і парфумерная лінія, якая прынесла больш за мільярд даляраў сусветных продажаў. Артыстка валодае адной з найбуйнейшых аўдыторый у сацыяльных сетках: на платформе Instagram яна займае шостае месца ў свеце па колькасці падпісчыкаў.

22 мая 2017 года падчас выступу Арыяны ў Манчэстэры (Вялікабрытаніі) адбыўся тэракт, падчас якога загінулі 23 чалавекі і 120 былі параненыя. У ліпені 2017 года Грандэ разам з Джасцінам Біберам, Кэці Пэры, Майлі Сайрус, Робі Уільямсам, Ліямам Галахерам, Coldplay, Take That, Black Eyed Peas далі ў Манчэстэры дабрачынны канцэрт у памяць ахвяр тэракту, У выніку былі сабраныя 10 мільёнаў фунтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула