Пагадненне паміж ЗША і Іранам прадоўжыць рэжым спынення агню на 60 дзён
На працягу якіх будуць ісці ядзерныя перамовы.
Фота: Majid Saeedi / Getty Images
«Мемарандум аб узаемаразуменні» паміж ЗША і Іранам прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва і часовае змякчэнне санкцый у дачыненні да Ірана. Пра гэта піша Axios са спасылкай на крыніцы.
Axios піша, што пагадненне прадугледжвае абавязацельства Ірана ніколі не валодаць ядзернай зброяй і ўрэгуляваць сітуацыю вакол свайго ўзбагачанага ўрану.
Па словах крыніцы выдання ў дыпламатычных колах ЗША, мемарандум дэталёва разглядае ўсе ядзерныя пытанні і «задавальняе ўсе патрабаванні ЗША».
Паведамляецца, што здзелка прадоўжыць рэжым спынення агню на 60 дзён, у тым ліку ў Ліване.
Па стане на вечар чацвярга, здзелка была ўхвалена іранскім бокам на высокім узроўні, але, верагодна, не Маджтабой Хаменеі, паведамілі Axios дзве крыніцы.
Чытайце таксама:
Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў
ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі
ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне