Лукашэнка назваў Пуціна гарантам справядлівага сусветнага парадку
Беларускі кіраўнік павіншаваў расійскага калегу з Днём Расіі.
Фота: Maxim Shipenkov Pool Photo via AP
«Расійская Федэрацыя — упэўненая ў сваёй сіле перадавая дзяржава, адна з вядучых сусветных дзяржаў з магутным эканамічным і абаронным патэнцыялам, гарант справядлівага сусветнага парадку ва ўмовах глабальнай трансфармацыі», — гаворыцца ў віншаванні.
«Беларусы заўсёды ішлі з расіянамі плячо ў плячо на шматвяковым гераічным шляху. Памяць пра сумеснае пераадоленне выпрабаванняў, супольныя дасягненні і перамогі перадаецца з пакалення ў пакаленне. Менавіта праверанае гадамі беларуска-расійскае сяброўства дае невычэрпную энергію для далейшага гарманічнага развіцця нашых братэрскіх краін і народаў», — адзначыў Лукашэнка.
Таксама ён асобна павіншаваў з нацыянальным святам Расіі старшыню ўраду Міхаіла Мішусціна, старшыню Савета Федэрацыі Валянціну Матвіенка і старшыню Дзяржадумы, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслава Валодзіна, хоць звычайна кіраўнікі дзяржаў віншуюць толькі роўных сабе.