БЕЛ Ł РУС

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка

11.06.2026 / 19:22

Nashaniva.com

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага падлетка, якога падазраюць у серыі падпалаў у гарадскім пасёлку Бобр у маі 2026 года, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Паводле інфармацыі следства, хлопец заўсёды дзейнічаў па адной і той жа схеме: падпальваў будынкі з вонкавага боку, пасля чаго ўзнікалі пажары. У выніку былі пашкоджаныя як гаспадарчыя пабудовы, так і жылы дом. Эксперты пацвердзілі, што крыніца агню заўсёды з’яўлялася звонку, што сведчыць пра наўмысныя падпалы.

Падлетка хутка вылічылі і затрымалі. Ён прызнаў сваю віну і патлумачыў уласныя дзеянні банальнай цікаўнасцю і нудой — маўляў, хацеў паглядзець, як працуюць пажарнікі.

Таксама вядома, што гэты юнак ужо раней трапляў у поле зроку міліцыі, стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а яго сям’я прызнавалася такой, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Следчыя правяраюць, ці мог хлопец быць датычны да іншых падобных інцыдэнтаў у раёне. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай, а справы аб’яднаныя ў адну крымінальную вытворчасць.

Чытайце таксама:

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

На пажары ў Гродне ўратавалі сем чалавек, адна жанчына загінула

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

Каментары да артыкула