БЕЛ Ł РУС

У Полацкім раёне злавілі браканьера, які ўпаляваў дзіка

11.06.2026 / 16:36

Nashaniva.com

Следчыя Полацкага міжраённага аддзела Следчага камітэта ўстанавілі факт незаконнага палявання. Адзін з яго ўдзельнікаў затрыманы, а другі здолеў уцячы, але яго асоба ўжо ўстаноўленая.

Фота: Следчы камітэт

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 5 чэрвеня. Супрацоўнікі ДАІ спынілі пазадарожнік UAZ Patriot, за рулём якога знаходзіўся 54‑гадовы мужчына. У салоне таксама быў пасажыр.

Падчас праверкі сілавікі папрасілі адкрыць багажнік аўтамабіля, аднак кіроўца адмовіўся гэта зрабіць і паспрабаваў уцячы. Неўзабаве машыну зноў спынілі, а кіроўцу затрымалі. Пасажыр, аднак, паспеў знікнуць з месца здарэння.

Падчас агляду аўтамабіля следчыя выявілі тканіну са слядамі крыві. Пазней у лесе былі знойдзеныя частка тушкі і скура дзіка, а таксама пісталет.

Пры аглядзе месцаў жыхарства паляўнічых супрацоўнікі СК канфіскавалі паляўнічыя стрэльбы і нож, пры дапамозе якога, паводле следства, мужчыны разбіралі незаконна здабытую жывёлу.

Усе знойдзеныя прадметы, у тым ліку аўтамабіль, прызнаныя рэчавымі доказамі. Прызначаны неабходныя экспертызы.

Паводле папярэдніх ацэнак, шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 5,4 тысячы рублёў.

Па факце незаконнага палявання, якое прывяло да значнай шкоды, узбуджана крымінальная справа. Затрыманы кіроўца дапытаны, ён цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду. З яго ўзята абавязацельства аб яўцы.

Чытайце таксама:

У Віцебскай вобласці выратавалі высакароднага аленя, які ледзь не стаў ахвярай браканьера

Жыхара Віцебска за незаконнае паляванне на мядзведзя аштрафавалі на гіганцкую суму

Браканьер застрэліў двух баброў і заплаціць 5880 рублёў штрафу

Каментары да артыкула