БЕЛ Ł РУС

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі

11.06.2026 / 13:35

Nashaniva.com

Канцэрт на Краснай плошчы ў Маскве з нагоды Дня Расіі 12 чэрвеня перанеслі ў іншае месца. Таксама скараціўся спіс артыстаў, заяўленых першапачаткова, піша MSK1.

Раней каманда Надзеі Бабкінай анансавала маштабнае свята «У адзінстве народаў — сіла Расіі», якое павінна было адбыцца на Краснай плошчы. У канцэрце былі заяўлены Shaman, Ларыса Доліна, Таццяна Куртукова, Аляксандр Буйноў і іншыя.

Паводле інфармацыі MSK1, канцэрт быў перанесены ў Культурны цэнтр «Массавет» на Прэабражэнскай плошчы. 

Канцэрты, прысвечаныя Дню Расіі, ладзяцца на Краснай плошчы з 2003 года штогод. Канцэрт праводзіўся нават падчас пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула