21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе
У башкірскім Салаваце адбылася трагедыя: выхаванец омскага «Авангарда» загінуў ад выпадковага стрэлу падчас падрыхтоўкі да палявання, пасля чаго ягоны дзед здзейсніў самагубства.
Паводле папярэдніх звестак, 21‑гадовы хакеіст Ягор Ядыкін разам са сваім 68‑гадовым дзядулем рыхтаваўся да палявання. Мужчына паказваў унуку, як чысціць і зараджаць стрэльбу, піша тэлеграм-канал 112.
У нейкі момант адбыўся выпадковы стрэл, і куля трапіла Ягору ў галаву. Малады чалавек загінуў імгненна.
Пазней дзядуля адправіў сваякам галасавое паведамленне, а праз некаторы час яго знайшлі мёртвым у гаражы.
Ягор Ядыкін быў выхаванцам омскага «Авангарда» і выступаў за хакейны клуб «Нарыльск».