БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok

11.06.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Нібыта шмат дэструктыўнай інфармацыі.

Следчы камітэт заявіў, што «ва ўмовах росту колькасці выпадкаў распаўсюджвання дэструктыўнай інфармацыі следчыя ўзмацняюць маніторынг і аператыўнае рэагаванне на публікацыі і каментарыі, асабліва ў Threads і TikTok, з наступнай прававой ацэнкай дзеянняў аўтараў».

Паведамляецца, што асаблівая ўвага будзе надавацца матэрыялам, якія змяшчаюць:

Маўляў, устаноўлены факты, калі «асобныя асобы з мэтай павелічэння ахопу сваіх публікацый і прыцягнення аўдыторыі на акаўнт наўмысна распаўсюджваюць інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці, пра нібыта здзейсненае кімсьці злачынства, выдаюць сябе за ахвяру або сведку злачынства».

СК заяўляе, што ёсць выпадкі, калі ў аснове такіх публікацый ляжыць выдуманая гісторыя, таму такім фактам таксама будзе давацца прававая ацэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула