Прапагандыст Баравік да Дня Расіі напісаў надзвычай бяздарны верш з яе праслаўленнем
Перад Днём Расіі, які ў суседняй краіне адзначаецца 12 чэрвеня, вядомы палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік трапіў на прыём да расійскага пасла ў Беларусі Барыса Грызлова і прынёс яму ў падарунак вернападданніцкі верш уласнага вырабу.
Вадзім Баравік пра прыёме ў Барыса Грызлова. Фота: threads.com/@borovik.official
Узровень верша з пункту гледжання нават тэхнічнага выканання не вытрымлівае ніякай крытыкі, бо ў ім і нязграбныя рыфмы, і неапраўданыя пераскокі вершаваных памераў. Дзіўным выглядае і ідэйнае напаўненне, бо Баравік піша свой твор ад імя «афіцэраў», хоць яго афіцыйныя біяграфіі фактаў службы ў сілавых структурах не ўтрымліваюць.
Фота: threads.com/@borovik.official
Пры гэтым падпісаў свой твор Баравік як «лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі», якую ён сапраўды атрымаў у мінулым годзе ў намінацыі «Найлепшы дэбют» за зборнік вершаў «Иду по Минску». Такое ўганараванне як нішто іншае выразна сведчыць пра творчы ўзровень сучаснай праўладнай літаратуры.
Чытайце таксама:
Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік
«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»