БЕЛ Ł РУС

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну

10.06.2026 / 18:05

Nashaniva.com

Расійскі блогер Саша Туман і па сумяшчальнасці муж аўтаблогеркі Насці Туман падзяліўся гісторыяй, як гэта — перавышаць хуткасць у Беларусі.

Фота: скрыншот з відэа ў інстаграме sashatyman

Блогер узяў у арэнду ў Мінску VW Tiguan, на якім ехаў па трасе, і ў нейкі момант машыну аддалена заблакавалі.

«Прыехаў у Беларусь, узяў у арэнду машыну і трошкі хутчэй праехаўся, чым тут можна і чым указана ў дамове», — кажа блогер і ўдакладняе, што перавышаў хуткасць там, дзе няма камер.

Таксама для Сашы стала адкрыццём, што ў Беларусі без штрафу можна перавышаць дазволеную хуткасць толькі на 10 км/г, а не на 20 км/г, як у Расіі.

У Беларусі за хуткасцю сочаць не толькі камеры

«Машына цалкам заблакавалася, не заводзіцца, хуткасці не пераключаюцца, проста мёртвым грузам усё ляжыць», — наракае ён у відэа.

Мужчына звязаўся са службай падтрымкі, дзе пасля высвятлення, што за аўто, і выхаду на сувязь з тэхнічнай службай яму сказалі пачакаць дзесяць хвілін і пасля паспрабаваць запусціць матор.

«Прыкінь, якая там у іх усё ж такі ёсць сістэма», — кажа Туман пры канцы відэа.

У выніку перавысіць хуткасць і тым самым сэканоміць час блогеру не ўдалося. На скрыншоце з перапіскі з кампаніяй відаць, што ад моманту звароту да разблакавання аўто прайшло амаль сорак хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула