БЕЛ Ł РУС

У Віцебску завяршылі ўмацаванне грунту пасля абвалу каля жылога дома

9.06.2026 / 15:44

Nashaniva.com

Рамонтна-аднаўленчыя работы па ўмацаванні грунту на вуліцы Шрадэра ў Віцебску завершаныя. У сувязі з гэтым жыхарам дома, якіх раней часова адсялілі з меркаванняў бяспекі, дазволена вярнуцца ў свае кватэры, паведамляе прэс-служба МНС.

На ўчастку працягваюцца работы, прадугледжаныя праектам рэканструкцыі аб'екта. Раней у гэтым месцы пасля моцных ападкаў адбыўся падмыў і абвал грунту ў зоне пракладкі каналізацыйнага трубаправода.

Спецыялісты працягваюць выконваць неабходныя будаўнічыя і інжынерныя мерапрыемствы ў рамках зацверджаных праектных рашэнняў.

Чытайце таксама:

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

У Віцебску падмыла грунт

Палову наступнага тыдня будзе дажджыць, але пасля распагодзіцца

Каментары да артыкула