БЕЛ Ł РУС

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ

9.06.2026 / 12:47

Nashaniva.com

«Хочаш бюджэт? Калі ласка, ідзі на бюджэт».

Алена Богдан

У пачатку вясны стала вядома, што зменіцца парадак прыёму ў медыцынскія ўніверсітэты ў Беларусі. Бюджэтных месцаў стала больш, а платныя засталіся толькі для завочнай формы навучання ў БДМУ.

У будучых дактароў не будзе дыпломаў без абавязковай адпрацоўкі: бюджэтнікі павінны адпрацаваць два гады, мэтавікі — пяць. У разгар здачы экзаменаў сітуацыю пракаментавалі прадстаўнікі профільных універсітэтаў і Міністэрства аховы здароўя ў эфіры тэлеканалу СТБ, піша Onliner.by.

На пытанне, як навіна можа паўплываць на колькасць паступаючых, адказала Алена Богдан, першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі:

— У нас мізэрная колькасць тых, хто сёння бярэ свабодныя дыпломы, гэта першае. Другое — мы павялічылі колькасць месцаў больш чым на 700. Хочаш бюджэт? Калі ласка, ідзі на бюджэт. Хочаш мэтавае накіраванне? Бяры мэтавае накіраванне. Мы папрацуем гэты год, правядзём нашу ўступную кампанію, будзем бачыць. Але на самой справе якасць выкладання ніяк не залежыць ад таго, платна ці бясплатна ты вучышся, на бюджэце ці на факультэце, на якім вучацца замежныя спецыялісты.

Таксама на гэтую тэму выказалася Ірына Назарэнка, рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:

— Попыт сярод абітурыентаў на медыцынскі профіль расце з кожным годам. Гэта мы бачым па днях адкрытых дзвярэй, якія праводзім неаднаразова. Мы бачым вельмі вялікую зацікаўленасць. Таксама ў нас з’явіліся медыцынскія класы, ужо выйшлі першыя выпускі медыцынскіх класаў. Зацікаўленасць вельмі высокая. На прыкладзе Гомельскага медуніверсітэта быў адзін свабодны дыплом на ўвесь універсітэт з амаль 500 выпускнікоў. Гэта таксама многае кажа. Нашым платнікам і бясплатнікам, бюджэтнікам, мэтавікам — 100% забеспячэнне першага працоўнага месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула