БЕЛ Ł РУС

Пасольства ў Ізраілі просіць грамадзян Беларусі ўстрымацца ад паездак па краіне

9.06.2026 / 10:41

Nashaniva.com

Пасольства Беларусі ў Ізраілі заклікае беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца там, быць пільнымі, пасля таго, як Іран нанёс удар па краіне.

Фрагмент іранскай балістычнай ракеты, перахопленай Ізраілем і збітай каля Іерыхона на Заходнім беразе. Фота: Issam Rimawi/Anadolu via Getty Images

Рэкамендуецца знаходзіцца побач з абароненымі памяшканнямі (сховішчамі), а ў выпадку атрымання адпаведных распараджэнняў заставацца ў іх да афіцыйнага паведамлення Службы тылу.

Па магчымасці варта максімальна абмежаваць перамяшчэнне па тэрыторыі краіны, адмовіцца ад паездак, не выкліканых неабходнасцю, і пазбягаць месцаў масавага збору людзей.

Акрамя таго, дыпламаты просяць уважліва сачыць за паведамленнямі з надзейных і афіцыйных крыніц інфармацыі, уключаючы публікацыі дзяржаўных органаў Ізраіля і абвесткі амбасады Беларусі ў Ізраілі.

Пасольства працягвае працу ў штатным рэжыме. Прыём наведвальнікаў ажыццяўляецца па панядзелках, аўторках і чацвяргах з 9:00 да 13:00 як па папярэднім запісе, так і ў парадку жывой чаргі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула