БЕЛ Ł РУС

Лідар талібаў забараніў дзяржслужачым карыстацца смартфонам

9.06.2026 / 09:08

Nashaniva.com

Талібы пачалі канфіскоўваць тэлефоны ў сваіх чыноўнікаў.

Фота: Bilal Guler/Anadolu via Getty Images

Лідар руху «Талібан» Хайбатула Ахундзада выдаў новае вуснае распараджэнне, якое забараняе членам руху і дзяржаўным службоўцам карыстацца смартфонамі.

У дакуменце адзначаецца, што парушальнікі будуць лічыцца правапарушальнікамі і могуць паўстаць перад ваенным судом.

Распараджэнне было разасланае Міністэрствам юстыцыі талібаў кіраўнікам ваенных судоў, якія дзейнічаюць пад кіраваннем ваеннага падраздзялення Вярхоўнага суда руху ў васьмі зонах краіны. Пра дырэктыву таксама былі апавешчаныя кіраўнікі паліцыі і кіраўнікі разведвальных структур у гэтых рэгіёнах.

Тры дні таму асобнае распараджэнне ісламскага адукацыйнага дэпартамента Міністэрства адукацыі талібаў забараніла вучням прыносіць смартфоны ў школы і рэлігійныя навучальныя ўстановы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула