БЕЛ Ł РУС

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная

8.06.2026 / 14:10

Nashaniva.com

У рамках падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі‑2026» у Калінкавічах заняліся перакладкай тратуарнай пліткі, піша «Флагшток».

Плітку цалкам перакладваюць на плошчы Леніна перад адміністрацыйным будынкам райвыканкама. Працы не праводзіліся праз сэрвіс дзяржаўных закупак. Новая плітка будзе з арнаментам незвычайнага для гарадскога ўпарадкавання блакітнага колеру. Раней узор быў ружовым.

Пры гэтым на фота 2025 года не відаць асаблівых дэфектаў тратуарнага пакрыцця на плошчы — падстаў для рамонту і замены пліткі візуальна не назіралася. 

Дакладны кошт гэтых работ невядомы, але па прыблізных разліках ён можа дасягаць 1 млн рублёў або прыкладна 300 тыс. даляраў. Плошча пліткавага пакрыцця складае каля 10 000 кв. м. Для дэмантажу старой пліткі і ўкладвання новага пакрыцця паводле эскізу згодна з расцэнкамі неабходна ад 800 тыс. да 1,1 млн рублёў.

І гэта пры тым, што амаль 3 млн рублёў (1 млн даляраў) ужо было ўкладзена ў цяперашні і капітальны рамонт будынка райвыканкама — згодна з апублікаванымі раней тэндарамі. Рамонт пакуль працягваецца, яго павінны скончыць якраз да «Дажынак».

Мяркуецца, што дэмантаваную з плошчы плітку аддадуць на ўпарадкаванне тэрыторый школ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула