БЕЛ Ł РУС

Уначы закрывалі аэрапорт Вільні

8.06.2026 / 08:20

Nashaniva.com

У ноч на панядзелак у аэрапорце Вільні былі абмежаваны рэйсы. Зафіксаваны, як падазраецца, кантрабандныя паветраныя шары, паведамляе LRT.

«У 01:18 была ўведзена частковая абмежаванне паветранай прасторы над Віленскім аэрапортам з-за гібрыднай атакі Беларусі (…), у небяспечных для авіяцыі зонах зафіксаваныя навігацыйныя паказанні, характэрныя для паветраных шароў. Віленскі аэрапорт аднавіў працу ў 04:00, абмежаванні паветранай прасторы былі зняты», — гаворыцца ў паведамленні Літоўскіх аэрапортаў.

У выніку часовай абмежаванасці былі закранутыя пяць рэйсаў і каля 453 пасажыраў. Чатыры самалёты накіраваны ў іншыя аэрапорты, два з іх — у Коўна, і адзін рэйс быў скасаваны.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас кажа, што мінулай ноччу былі зафіксаваныя пяць кантрабандных паветраных шароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула