БЕЛ Ł РУС

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва

7.06.2026 / 16:24

Nashaniva.com

Стрымы прапагандыста больш за тыдзень не выходзяць.

Скрыншот аднаго са стрымаў Азаронка

Прапагандыст Рыгор Азаронак знік з эфіраў. Звычайна ён рэгулярна праводзіць уласныя стрымы, з'яўляецца ў перадачы «Лятучка» з Людмілай Гладкай з «СБ», але больш за тыдзень яго не відаць. Апошні яго стрым быў 25 мая.

Сёння Азаронак не выйшаў у стрым на канале Салаўёва.

Сам прапагандыст не стаў тлумачыць прычыну сваёй адсутнасці. 

«Праграм вы дачакаецеся, і такіх, што вы завыеце», — напісаў у адказ «НН» Азаронак.

Пазней ён дадаў у сваім канале, што быў у адпачынку, а чуткі пра тое, што ён трапіў у Навінкі, няпраўда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула