Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты
Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па мосце ў раёне Чангара на адміністрацыйнай мяжы з акупаваным Крымскім паўвостравам. Рух па ім спыніўся.
У выніку пашкоджанняў рух транспарту праз пункт пропуску «Джанкой» заблакаваны, пра што паведаміў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.
Зараз рух аўтамабіляў ажыццяўляецца праз суседнія пункты пропуску «Армянск» і «Перакоп».