БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба

6.06.2026 / 09:47

Nashaniva.com

Яна знаходзіцца ў крайнім левым шэрагу сезоннага рынку (калі лічыць ад увахода).

Прывезена са Слуцка, ёсць як зусім дробныя клубні, так і больш буйныя — але каштуюць усе аднолькава, 8 рублёў за кілаграм, піша Onliner.by.

У сегменце маладой бульбы выразныя пазіцыі займаюць яшчэ дзве краіны — азербайджанская бульба ўжо даўно замацавалася на прылаўках, цяпер да яе далучылася яшчэ і расійская.

Абедзве яны каштуюць танней за нашу першую ў сезоне — з Расіі можна знайсці па 5,90 рубля, самая нізкая цана на азербайджанскую — 3 рублі за кілаграм.

У аднаго з прадаўцоў сустракаем тавар, які ператворыць бульбу ў вячэру з максімальна летнім настроем, — набор для засолкі агуркоў, у якім відаць хрэн і кроп. Пучок каштуе 5 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула