БЕЛ Ł РУС

Макрон сказаў, што ліст Зяленскага дапаможа дабіцца мірнага ўрэгулявання

5.06.2026 / 13:51

Nashaniva.com

«Я думаю, што гэта добрая ініцыятыва, і добра, што перамовы могуць аднавіцца».

Фота: Byron Smith/Getty Images

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у пятніцу заявіў, што адкрыты ліст Зяленскага Пуціну можа дазволіць дасягнуць прагрэсу ў мірным урэгуляванні ва Украіне.

«Я думаю, што гэта добрая ініцыятыва, і добра, што перамовы могуць аднавіцца», — сказаў Макрон журналістам у Чарнагорыі.

«Я хацеў бы прагрэсу. Я хацеў бы, каб прэзідэнт Зяленскі прасунуўся ва ўрэгуляванні з прэзідэнтам Пуціным», — дадаў французскі лідар.

Ён нагадаў, што Францыя заўсёды падтрымлівала ідэю прамых перамоваў.

Чытайце таксама:

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»

Берлін заклікаў Пуціна да перамоваў аб міры ва Украіне

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць

Каментары да артыкула