Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да прамых перагавораў з Пуціным і панаракаў на зацягванне візіту дэлегацыі ЗША.
Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ ў Кіеве падкрэсліў, што Украіна падтрымлівае любы фармат для спынення баявых дзеянняў і не можа дазволіць сабе чакаць: «Мы на пастаяннай сувязі з амерыканскім бокам наконт нашых перагаворшчыкаў. Мы чакаем прыезду перагаворнай групы, але, на мой погляд, вельмі доўга. На жаль, для ЗША Украіна зараз не ў фокусе — для іх пытанне Ірана нумар 1. На жаль, мы знаходзімся ў чарзе гэтых войнаў», — сказаў ён.
Зяленскі сказаў гатовы да прамых перамоў з прэзідэнтам РФ.
«Мы падтрымліваем любы фармат, і я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну, чым чакаць у чарзе, пакуль усе скончаць усе канфлікты ў свеце, а потым дойдзе да нас».
Прэзідэнт Украіны прызнаў, што прыезд анансаваных раней пасланцоў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера зацягваецца, і на гэты момант няма вызначанасці адносна даты іх візіту.