БЕЛ Ł РУС

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»

3.06.2026 / 18:25

Nashaniva.com

«Прыемная кома для імігрантаў у Польшчы забяспечана».

Гэтая гісторыя выглядае як сапраўдная фантастыка для любога імігранта ў Польшчы, але яна адбылася насамрэч. Беларуская блогерка Ксенія Кісляк падзялілася ў сацсетках гісторыяй сваіх сяброў.

Як расказвае Ксенія, пасля чатырох гадоў жыцця ў адной з варшаўскіх кватэр, пара беларусаў вырашыла пераехаць у новае жыллё. Як гэта часта бывае сярод нашых суайчыннікаў, пакінулі яны пасля сябе кватэру ў ідэальным стане — нават лепшым, чым калі засяляліся, расказвае Ксенія.

Але сапраўдны сюрпрыз чакаў іх наперадзе. Каўцыю (залог) вярнулі цалкам. Ксенія піша, што гэта быў першы выпадак такі сярод знаёмых. Для многіх экспатаў у Польшчы гэта ўжо рэдкі поспех.

Але далей — больш. Вярнулі грошы не проста так, а з працэнтамі! Як аказалася, гаспадар кватэры, паляк па імені Артур, чатыры гады таму не паклаў грошы ў шуфлядку, а закінуў каўцыю на банкаўскі дэпазіт.

У выніку беларусы атрымалі назад усю суму разам з працэнтамі — агулам 7100 злотых.

І ён не пакінуў сабе працэнт, а аддаў усе грошы. «Я сплю ці што?» — каментуе Ксенія.

Рэакцыя сацсетак была аднадушнай: такі выпадак і такі гаспадар — «адзін на мільён».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула