БЕЛ Ł РУС

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску

3.06.2026 / 17:40

Nashaniva.com

Сёння 32‑гадовую кіроўцу пазадарожніка на блатных казахстаскіх нумарах выклікалі ў падраздзяленне міграцыі. 

У сацыяльных сетках выклікаў рэзананс учынак кіроўцы пазадарожніка «Гелендваген», які прыпаркаваўся ў Мінску проста на ходніку каля ганка «Акадэмкнігі» ля станцыі метро «Акадэмія навук». Міліцыянты знайшлі вадзіцеля — 32‑гадовую грамадзянку Казахстана. 

Яны ж высветлілі, што гэта было не адзінае парушэнне жанчыны — гэты «Гелендваген» стаяў на паркінгу ГЦ «Замак» на месцы, прызначаным для транспартных сродкаў людзей з інваліднасцю.

Таксама супрацоўнікі маніторынгу дарожнага руху выявілі, што жанчына перавозіла 2‑гадовага хлопчыка на пярэднім пасажырскім сядзенні без спецыяльнага прыстасавання.

Прэс-служба ДАІ паведаміла, што за парушэнні жанчына прыцягнута да адказнасці. Як менавіта, не ўдакладняецца.

Сёння ж МУС расказаў, што кіроўцу выклікалі ў падраздзяленне грамадзянства і міграцыі па месцы жыхарства. Там яна была афіцыйна папярэджаная пра тое, што ў выпадку паўторнага здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў будзе выправаджаная з краіны.

«З улікам таго, што ў жанчыны на ўтрыманні знаходзіцца чацвёра непаўналетніх дзяцей, Міністэрствам унутраных спраў прынята рашэнне даць апошні шанец», — паведаміла МУС. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула