БЕЛ Ł РУС

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»

3.06.2026 / 16:54

Nashaniva.com

Галоўнымі перавагамі новай ракеты з’яўляюцца яе высокая хуткасць і складаная траекторыя палёту. 

Гэты прадукт украінскай прамысловасці ляціць на адлегласць да 300 км з хуткасцю 1200—1500 м/с і з дакладнасцю да 14 метраў.

Яго боегалоўка вагой 150 кг меншая, чым у амерыканскай ATACMS, але хуткасць такая, што расійская СПА збіваць яе будзе няздольная.

Мяркуецца, што Украіна пакуль вырабіла толькі тэставую партыю такіх ракет. Чакаецца, што кошт іх вытворчасці будзе ў 2,5 раза меншы, чым у ATACMS.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула