БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»

3.06.2026 / 16:47

Nashaniva.com

Сёння ў чвэрцьфінале Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе беларуска ў трох сэтах прайграла расіянцы Дзіяне Шнайдэр.

Фота: Robert Prange/Getty Images

Першы сэт беларуска выйграла 6:3, у другім вяла 5:2, але прайграла 5:7, а ў трэцім саступіла 0:6.

У паўфінале Шнайдэр згуляе з полькай Маяй Хваліньскай, якая прабілася з кваліфікацыі.

У другім паўфінале згуляюць украінка Марта Касцюк і расіянка Міра Андрэева.

Летась Сабаленка дайшла да фіналу «Ралан Гарос», дзе саступіла амерыканцы Како Гаўф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула