У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў
Ноч яны правялі ў бальніцы.
Некалькі дзяцей дашкольнага ўзросту з прыкметамі парушэння стрававання даставілі ў інфекцыйнае аддзяленне Барысаўскай бальніцы, паведамляе «Тыповы Барысаў».
Дактары ацэньваюць стан як задавальняючы. За ноч назіралася станоўчая дынаміка, раніцай пацыенты адчуваюць сябе лепш.
Сітуацыю трымаюць пад кантролем галоўны санітарны доктар вобласці і галоўны доктар Барысаўскай ЦРБ. Спецыялісты ўжо працуюць на месцы, каб вызначыць дакладную прычыну, — паведаміў галоўны доктар Барысаўскай ЦРБ Аляксандр Дрозд.