БЕЛ Ł РУС

Што гарыць на базе Балтфлота ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ

3.06.2026 / 11:26

Nashaniva.com

Вялізны слуп дыму падымаецца адтуль. Ён бачны і на кадрах за спінамі тых, хто прыехаў на Пецярбургскі эканамічны форум. Сілы беспілотных аперацый Украіны апублікавалі відэа: удар быў нанесены па карвеце «Бойкі», які там рамантаваўся.

Крыніца: astrapress / Telegram

У Кранштаце атакаваны Кранштацкі марскі завод, які абслугоўвае караблі і падводныя лодкі ВМФ РФ, пацвярджае расійскае выданне Astra.

Дым падымаецца над докамі Кранштацкага марскога завода ў горадзе-порце Кранштат (адміністрацыйна ўваходзіць у склад Санкт-Пецярбурга).

Раней губернатар Пецярбурга Аляксандр Бяглоў заявіў пра пацярпелых у выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на аб'екты інфраструктуры ў Кранштаце, Кіраўскім і Чырванасельскім раёнах, але не ўдакладніў канкрэтныя назвы.

Пазней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Сілы абароны краіны паразілі «ваенныя цэлі на Кранштацкай базе».

Кранштацкі марскі завод — найбуйнейшае сударамонтнае прадпрыемства Паўночна-Заходняга рэгіёна Расіі. З красавіка 2016 года завод уваходзіць у структуру акцыянернага таварыства «Аб'яднаная судабудаўнічая карпарацыя».

На тэрыторыі Кранштацкага марскога завода знаходзяцца 4 сухія докі. Штогод завод абслугоўвае дзясяткі караблёў і судоў забеспячэння Балтыйскага і іншых флатоў, а таксама падводныя лодкі.

Чытайце таксама:

«Ёсць добрыя вынікі». Зяленскі пракаментаваў удары па аб'ектах у Расіі

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Каментары да артыкула