Мерц заклікаў пачаць перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзьярам у Берліне заявіў, што Еўрасаюзу пара пачаць перамовы аб уступленні Украіны, піша Bild.
Фота: Michele Tantussi/Getty Images
«Мы разумеем, што Будапешт спачатку хоча ўрэгуляваць двухбаковыя пытанні, напрыклад правы венгерскай меншасці ва Украіне. Але гэта не павінна адбывацца на шкоду еўрапейскай падтрымцы і не павінна адцягваць нас ад мэты цяпер адкрыць першы перамоўны кірунак з Украінай», — сказаў Мерц.