Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ
Пацярпелі жыхары, былі выратаваныя хатнія жывёлы, пашкоджаныя дамы.
Па стане на 08:00 у сталіцы Украіны вядома пра 4 загінулых і 58 параненых, сярод якіх 3 дзеці, паведамілі ў Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях.
У Дняпры колькасць загінулых вырасла да сямі, параненыя 35 чалавек.
Фота: Сяргей Нужненка / Радыё Свабода.