БЕЛ Ł РУС

Буданаў: Зяленскі даручыў як мага хутчэй завяршыць вайну, пажадана да зімы

1.06.2026 / 21:16

Nashaniva.com

Спыненне вайны ў найкарацейшыя тэрміны з’яўляецца прамым даручэннем прэзідэнта Украіны, і заканчэнне баявых дзеянняў да зімы — гэта рэалістычная мэта. Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў, паведамляе РБК-Украіна.

Кірыла Буданаў

Спыненне вайны ў найкарацейшыя тэрміны з’яўляецца прамым даручэннем прэзідэнта Украіны. І заканчэнне баявых дзеянняў да зімы — рэалістычная мэта. Пра гэта заявіў Кірыла Буданаў на міжнародным форуме «Архітэктура бяспекі».

«Я пацвярджаю, гэта насамрэч яго намаганне — як мага хутчэй, пажадана да зімы спыніць баявыя дзеянні. І я як кіраўнік Офіса прэзідэнта дакладна буду рабіць усё для таго, каб дасягнуць мэты, якую паставіў прэзідэнт. На мой погляд, яна абсалютна правільная, своечасовая і прадуманая», — сказаў Буданаў.

На ўдакладняльнае пытанне журналістаў пра тое, ці рэалістычная такая мэта, Буданаў адказаў сцвярджальна: «Рэалістычная».

Паводле яго слоў, Украіна валодае дастатковымі магчымасцямі для таго, каб паспрабаваць рэалізаваць гэты план на практыцы.

«І калі Расія адмовіцца па фінале — так таксама можа быць, не забывайце. Аднак зараз ёсць рэальныя прыкметы таго, што падмурак для спынення баявых дзеянняў ужо існуе», — падкрэсліў ён.

На мінулым тыдні пасля сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з фракцыяй «Слуга народа» стала вядома, што Украіна чакае завяршэння баявых дзеянняў да лістапада. Як тлумачыла крыніца РБК-Украіна, гэта звязана з выбарчымі працэсамі ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула