БЕЛ Ł РУС

У Аўстрыі працягваюцца пошукі 19‑гадовага беларуса: паведамленне пра тое, што яго знайшлі, выявілася памылкай

1.06.2026 / 20:21

Nashaniva.com

Інфармацыя пра тое, што зніклы ў Аўстрыі 19‑гадовы беларус Мікіта Сталяроў знойдзены, не пацвердзілася. Пра гэта паведаміла знаёмая сям'і, якая дапамагае ў пошуках юнака. Ранейшыя звесткі, атрыманая раніцай праз консульства, адносіліся да іншага чалавека. Пошукі хлопца працягваюцца.

Мікіта Сталяроў

Посмотреть в Threads

Сваякам удалося высветліць новыя дэталі. 

30 красавіка Мікіта даслаў знаёмым здымак з машыны і напісаў, што едзе на працу. Геалакацыю гэтага месца змаглі вызначыць.

3 мая хлопец апошні раз выходзіў на сувязь. У размове з сябрам ён адзначыў, што знаходзіцца ў Аўстрыі, але не пад Венай, як лічылася раней, а каля мяжы са Швейцарыяй.

Паводле інфармацыі, у той момант беларус быў у кампаніі як мінімум трох чалавек (імаверна, рускамоўных).

Блізкія Мікіты просяць усіх, хто валодае хоць нейкай інфармацыяй, звязацца з імі па тэлефоне +48 453 297 268 або ў Telegram (Dennis_14).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула