БЕЛ Ł РУС

Дзіўна заплямлены Гігін сфатаграфаваўся з удзельніцамі вернападданага аўтапрабегу

1.06.2026 / 19:48

Nashaniva.com

У сеціве з’явілася справаздача з аўтапрабегу і злёту «патрыётаў Віцебшчыны». Аднак увагу людзей у трэдсах прыцягнуў толькі здымак дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна з дзвюма патрыёткамі.

Рэч у тым, што вядомы прапагандыст быў у шэрым гарнітуры з патрыятычнай яблыневай стужкай, але ў ніжняй частцы пінжака віднеюцца выразныя плямы.

Гэта выклікала шматлікія жарты.

Вадзім Гігін — адзін з топавых прапагандыстаў лукашэнкаўскага рэжыму. Раней ён быў тэлевядоўцам, кіраўніком таварыства «Веды», а цяпер узначальвае Нацыянальную бібліятэку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула