З якога ўзросту дзіця можа ехаць у аўтобусе адно — гэта трэба ведаць бацькам
У сезон школьных канікул у бацькоў часта ўзнікае пытанне, ці можна адправіць дзіця ў іншы горад да сваякоў самастойна. Пры арганізацыі такіх паездак міжгароднім транспартам ключавое значэнне маюць узрост непаўналетняга пасажыра і маршрут, распавялі «Мінскай праўдзе» ў «Атласбас».
Калі гаворка ідзе пра паездкі ў межах горада або па прыгарадных маршрутах, самастойна перасоўвацца дазваляецца дзецям з 7 гадоў.
Аднак адправіць дзіця адно ў іншы горад (прыгарадным ці міжгароднім рэйсам) можна толькі з 14 гадоў.
Малодшых пасажыраў без суправаджэння дарослых у іншы населены пункт перавозчык не возьме: папулярны варыянт «кіроўца прыгледзіць, а бабуля сустрэне» ў гэтым выпадку не працуе.
Што тычыцца міжнародных паездак за мяжу, то падлетак мае права ехаць адзін з 16 гадоў, але пры наяўнасці поўнага камплекта неабходных дакументаў і дазволаў.