Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі
Сам ён казаў, што яму 17, але насамрэч 29. Выпадак ужо некалькі дзён абмяркоўваюць у сацсетках.
Мужчыну ў метро сфатаграфавалі і выклалі ў сацсеткі
Гісторыя пачалася з таго, што юрыст Кірыл звярнуў увагу на дзіўныя паводзіны мужчыны ў маскоўскім метро (гэта было 27 мая).
«Учора ў метро дарослы хлопец ціскаў і цалаваў у вагоне дзяўчынку, я сумняваюся, што ёй ёсць 14. Увесь вагон маўчаў. Як заўсёды, мне больш за ўсіх трэба, з імі загаварыў. Хлопец сказаў, яму 17, дзяўчынцы 15, на наступнай станцыі выскачылі з вагона».
У сацсетках хутка высветлілі, што мужчыну дакладна не 17, а каля 30 і ён мае кавярню ў пасёлку Камунарка ў Падмаскоўі. Юрыст, які стаў відавочцам сцэны ў метро, напісаў заяву ў паліцыю. Сама гісторыя разышлася па сацсетках.
Як пісаў тэлеграм-канал «Осторожно, новости», у той кавярні ў Камунарцы ў асноўным працуюць і збіраюцца падлеткі. 29‑гадовы Ілля Ш., якога знялі з дзяўчынкай у метро, раней займаўся відэапрадакшэнам. Для здымак фільма ён праводзіў кастынг з непаўналетнімі.
Таксама ў распараджэнні канала апынуліся скрыншоты перапіскі Іллі з 15‑гадовай дзяўчынкай. Ён выпрошваў у яе інтымныя фота і спрабаваў прымусіць да палавога акту. Па словах пацярпелай, гэта адбылося ў 2021 годзе, у той момант Ілля жыў на Балі. Дзяўчына думала, што ў іх адносіны. Калі мужчына прыехаў у Маскву, то стаў настойваць на інтымнай блізкасці. Неўзабаве Ілля пачаў новыя стасункі, дзяўчыне таксама было 15 гадоў. У перапісках Ілля таксама выхваляўся сваімі зносінамі з 14‑гадовымі дзяўчаткамі, дасылаў фота маленькіх гімнастак з каментарамі аб іх фігурах.
Сам Ілля тлумачыў, што школьніца яго добрая знаёмая, не раз была ў яго кавярні, а ехала ў яго на каленях, бо нібыта ў вагоне не было месцаў. А накіроўваліся яны нібыта пячы новае печыва ў кавярню яго маці. Перапіску з малалетнімі Ілля назваў фэйкам. Барыста расказаў, што ў яго была найлепшая сяброўка, з якой ён выкладваў фота, але яны даўно не маюць камунікуюць, і ёй ужо споўнілася 18. Пры гэтым тэлеграм-канал «112» знайшоў магчымыя каментары Іллі, дзе ён прызнаецца непаўналетнім у каханні і называе іх сваімі чароўнымі дзяўчаткамі.
29 мая Іллю Ш. затрымалі. Яму выставілі абвінавачванні. Паводле версіі следства, ён здзейсніў распусныя дзеянні ў дачыненні да 13‑гадовай дзяўчынкі ў раёне станцыі Баравіцкая. Правяраюць датычнасць мужчыны і да іншых аналагічных злачынстваў.