У Мінску сутыкнуліся дзве матацыклісткі
Абедзве жанчыны-кіроўцы трапілі ў бальніцу.
Аварыя з удзелам двух матацыклістак адбылася сёння на вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава.
Паводле папярэдніх звестак, 25‑гадовая дзяўчына за рулём матацыкла Kawasaki не вытрымала бяспечную дыстанцыю і сутыкнулася з матацыклам Yamaha, які рухаўся наперадзе.
У выніку сутыкнення абедзве жанчыны (25 і 47 гадоў) атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу для агляду і дапамогі.