Вайсковыя вучэнні з дыверсантамі і апалчэнцамі пройдуць у двух раёнах Віцебшчыны
У Лепельскім і Чашніцкім раёнах з 31 мая па 2 чэрвеня пройдуць камандна-штабныя вучэнні, якія арганізуюцца ў межах вучэбных збораў тэрытарыяльных войскаў.
Ілюстрацыйны здымак
Як паведамляе Мінабароны, галоўнымі мэтамі запланаваных манеўраў з’яўляюцца ўдасканаленне навыкаў афіцэрскага складу па кіраванні сіламі тэрытарыяльнай абароны, а таксама навучанне асабовага складу зладжаным дзеянням пры выкананні пастаўленых задач.
Асаблівую ўвагу падчас вучэнняў нададуць сумесным дзеянням тэрытарыяльных войскаў з органамі ўнутраных спраў і атрадамі народнага апалчэння.
Удзельнікі адпрацуюць мерапрыемствы па забеспячэнні рэжыму ваеннага становішча і барацьбе з дыверсійнымі групамі.