Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што
Канцэрт культавага гурта пачатку ХХІ стагоддзя на 80‑годдзі Мінскага трактарнага завода не толькі прайшоў з аншлагам, але не абышоўся без пацешнага моманту.
Кірыл Андрэеў зацягнуў «О, Беларусія!».
Да яго адразу кінуўся іншы саліст Кірыл Турычэнка і нешта ўсхвалявана пачаў тлумачыць.
Андрэеў у адказ кіўнуў. Напэўна, сітуацыя шчасліва вырашылася.
Народ у каментах да допісу ў Трэдс падзяліўся. Адныя і другія кажуць, што ўжо дасталі з гэтай Беларусіяй, за 30 гадоў можна ўжо і вывучыць, бо для беларусаў гэта хваравітая тэма.
Трэція кажуць: ну і што такога, а як, напрыклад, быць з легендарнай песняй «Песняроў» «Родіна моя Беларусія»?