Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»
35 гадоў таму, 30 мая 1991 года, выйшаў першы нумар адноўленай пасля савецкага нябыту «Нашай Нівы».
Нібы птушка Фенікс, тры разы «Наша Ніва» разам з нашым народам адраджалася пасля войнаў і рэпрэсій, прычым тры разы тое здаралася ў Вільні: у 1920, 1991 і 2021 гадах.
Тое, што пачыналася 120 гадоў назад як першая беларуская «газета з рысункамі», цяпер існуе як сайт і сетка каналаў у ютубе, тэлеграме, тыктоку, інстаграме, фэйсбуку, трэдсе, твітары і спатыфаі. Штодзень яны даносяць свежае паветра інфармацыі для мільёнаў беларусаў.
Глядзіце нас, чытайце нас, любіце Беларусь і марце Беларусь.